Donate

Аляксандра Гурэцка. Гумовая качка Понцыя Пірата

многая лета30/03/26 15:0231


пераклад з польскай Адры Мунгейц


пабочныя эфекты павяртання 

ем дражэ korsarze (не выспалася) рухі ў плоскасцях yz xz ezzzz унясу цябе зноў

курсавая ўстойлівасць судзін на плыткай вадзе паступова пагаршаецца

таму я кідаю ўсё на глыбіню і трымаю там рукі так доўга, пакуль не намокнуць паводле ўзору

хачу мець далоні як у понцыя пірата але мае як у гумовай качкі сталай абыякавай і хісткай (гл. рыс. 4.10)


рыс. 4.10. вобраз знікнення папярочнага вагання 

простая лінія што перасякае два пункты альбо не (закрэсліць) пірат на ровары мінае паўз маю вафлю на ўзбярэжжы ў Калабжэгу

з яе cпадае чуб вяршкоў белых як кароткія разрывы ў моры

цэнтр плывучасці перамяшчаецца па дузе кола і трывае так да ўпівання зубоў

калі я бачу гібель пірата прыгадваю сабе раўнавага = кулянне

Y > X

Калі б існавала толькі адваротнасць прыпаданне да яе
на згібе шэры мяккі след дрыжаў бы нізка
(хто ведае ці не той самы)
складанне
расчыненае
вакно
стрэлкі
да долу
істота
абапіраецца,
але нават падзенне належыць нікому


(0,1], [0, 1), (0,1)

Вока (у) кола (у) вакно як бы ні было ўнутры, каб перахіліцца.

унутры якое нас атачае ўжо не заселіш за крок перад прасторай яно

дыхае няспешна.

ацэнка гэта заўсёды вырачэнне і памкненне да месца. потым уцёкі і прылёт

заглядванне ў вока. ціхі абарот, каб затрымацца ў паўколе, і зноў


Ідэнтычнасць

Я засяляю структуру альбо як каму падабаецца больш: малую кішэньку. у ёй пачалося бясконцае

хаджэнне па паверхах. паміж пад’ёмам і спускам бясконцасць, якую не прамінаю ніколі. (n-мернае прадчуванне і ўмова неіснавання вызвалілі тое, што было нямым.)

прастора мяне прыгнятае, яна — мігценне зоркі. нібы як паставіць роўнасць паміж немагчымасцю, дапушчэннем і прыбыццём. супольная ўласнасць: што мы і надалей прабягаем паблізу, будучы ўсім тым, што гіне.

Comment
Share

Building solidarity beyond borders. Everybody can contribute

Syg.ma is a community-run multilingual media platform and translocal archive.
Since 2014, researchers, artists, collectives, and cultural institutions have been publishing their work here

About