Donate

Мартына Рагацка. Pastéis de nata на дне вока

многая лета13/07/25 15:3026


пераклад Адры Мунгейц


Belém

бавіць час мы распачалі згодна з планам

наведзіны з начлегам, вялікі кляштарны

комплекс у выніку рэвалюцыі

быў зачынены, рэцэптуру прадалі

pastéis de nata аселі на дне вока


няма празрыстых успамінаў, толькі

забаўныя анекдоты без патрэбы

ў пашыраным кантэксце



Carcavelos

калі мы вярнуліся з пляжа

я таксама мелася быць пражэрлівай, глытаць

драбы судзін, салёны вецер і словы

спяваць толькі для таго, каб тапіць маракоў



Можна было б тут пратрываць і без Паўднёвага сонца

зноў штраф за пераход на чырвоны, гэты горад

сочыць, дзе я хаджу, абруч вакол сцёгнаў сціскаецца на нябачных

граніцах, гэтак яны дражняць — не ўдасца перайсці

па адным білеце ў абодва бакі


я не хацела быць рогатам за вытхнулай гарэлкай, я хацела

ўбачыць месцы, дзе цень не перасоўваецца, выцягваць

рукі да ўзбярэжжа, каб так з рэштай і рунуцца


дазвання ніколі не быць мне альфамай

белыя круізы ніколі не прычальваюць тут

кожны зважае, каб не ўступіць у гаўно


зноў капаю нару і закрываю вочы, у гэты час яны

выгінаюць свае целы пад рытм рэгетона

скокаюць праз хвалі і апальваюць шнары, нібы такая

скура адбівае лязо, а не хоча яго праглынуць



Фам-фаталь вяртаецца на сцэну

колькі разоў на дзень пухкімі вуснамі

ты шалёна нагадваеш прыроднае жаданне, але ты

проста разрахаваны спосаб дабрацца да


майткоў не апранаю, бо добра размаўляецца

але пад столікам змяя і я не магу спыніцца: ён любіў

хаваць галаву не ў свае справы, ляпіў твар на чужую сліну

і атрымалася клетка


табе непатрэбныя такія, што апальваюць пальцы 

удаюць разбэшчанасць, а за кулісамі: формы

не павінны ўдзельнічаць у оргіях



Межы маёй мовы і ўся гэтая дрэнь

недзе я цябе ўжо бачыў: гэта мяне схапіў атацюрк

за месяц перад шлюбам выкупіў усе латарэйныя білеты

упэўненасць, што не ўцяку


недзе я цябе ўжо бачыў: на кухні пад сталом

мы абіралі меншыя бульбіны, употай

давала пакаштаваць


недзе я цябе ўжо бачыў: магчыма, але залежыць ад таго,

наколькі ты спрактыкаваны ў зазіранні

скрозь прыадчыненыя дзверы


кладу пасму святла, на адлегласці вачэй

цёмна і цямней, не ўсім аднолькава

залазіць за скуру


Comment
Share

Building solidarity beyond borders. Everybody can contribute

Syg.ma is a community-run multilingual media platform and translocal archive.
Since 2014, researchers, artists, collectives, and cultural institutions have been publishing their work here

About